Адрас:
                                             223028, Рэспубліка Беларусь, Мінская вобл., Мінскі р-н, Ждановіцкі с/с, 81, аг. Ждановічы
                                        
                                                                                Тэлефон:
                                             +375 (17) 543-42-54
                                        
                                                                                Тэл/факс:
                                             +375 (17) 543-44-45
                                        
                                                                                
                                                                                
                                                            Галоўны ўрач:
Абельская Ірына Сцяпанаўна
                                                                                                                                             
        
            Поўная назва арганізацыі:
Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
            Апісанне:
Новы комплекс будынкаў дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр" Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь размешчаны па адрасе: Мінская вобл., Мінскі р-н, Ждановіцкі с/с, раён аг. Ждановічы.
 

 
Магутнасць медыцынскага цэнтра складае 250 наведванняў у змену паліклінікі, 120 ложкаў стацыянара.
 

 
Структура Цэнтра:
 
 
 - Аддзяленне хуткай медыцынскай дапамогі.
  
 - Стацыянар на 120 ложкаў
 
 
 
 
 - прыёмнае аддзяленне, кардыялагічнае аддзяленне, тэрапеўтычнае аддзяленне з неўралагічнымі койкамі;
  
 - аддзяленне аперацыйнай кардыяхірургіі, хірургічнае аддзяленне, eралагічнае аддзяленне з экстракарпаральнай літатрыпсіяй, гінекалагічнае аддзяленне;
  
 - аддзяленне анестэзіялогіі і рэанімацыі, аддзяленне анестэзіялогіі і рэанімацыі кардыяхірургіі.
  
 
   
 - Аперацыйны блок: тры ўніверсальныя аперацыйныя (адна з якіх гібрыдная) для правядзення шырокага спектру аператыўных умяшанняў (анкалогія, кардыяхірургія, рэнтгенаэндаваскулярная хірургія, траўматалогія і інш.).
  
 - Амбулаторная дапамога (прадстаўлены ўсе службы для правядзення амбулаторных даследаванняў і догляду за пацыентамі): здраўпункты, амбулаторна-тэрапеўтычнае аддзяленне (участковая служба); амбулаторна-кансультатыўнае аддзяленне (кардыёлаг, неўролаг, алерголаг, отарыналарынголаг, дэрматолаг, эндакрынолаг, псіхіятр, педыятр, стаматолаг, гастраэнтэролаг, кабінет інфекцыйных захворванняў); аддзел жаночага здароўя (жаночая кансультацыя, мамолаг); афтальмалагічнае аддзяленне; кабінеты профільных спецыялістаў (анколаг, уролаг, хірург, траўматолаг, практолаг, флеболаг).
  
 - Лячэбна-дыягнастычныя службы (клініка-дыягнастычная лабараторыя, бактэрыялагічная лабараторыя, эндаскапічнае аддзяленне, аддзяленне функцыянальнай дыягностыкі, лабараторыя сну, ізатопная лабараторыя, рэнтгенаўскае аддзяленне, патолагаанатамічнае аддзяленне.
  
 - Аддзяленне медыцынскай рэабілітацыі.
  
 

 

 
