Рус Бел
Галоўная // Задачы і функцыі // Падначаленыя арганізацыі

Дзяржаўная ўстанова «Дзіцячы аздараўленчы лагер «Планета» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Адрас:
223049, Рэспубліка Беларусь, Мінская вобл., Мінскі р-н, в.Воўчкавічы
Тэлефон:
+375 (17) 395-09-81
Тэл/факс:
+375 (17) 377-56-94
Адрас у інтэрнэце:
http://dolplaneta.by/
Дырэктар:
Сінькевіч Алена Уладзіміраўна
Поўная назва арганізацыі:
Дзяржаўная ўстанова «Дзіцячы аздараўленчы лагер «Планета» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Апісанне:

Дзіцячы аздараўленчы лагер «Планета» размешчаны ў 7 км ад кальцавой дарогі г. Мінска па напрамку Мінск-Дзяржынск-Брэст у лесапаркавай прыродаахоўнай зоне. Пабудаваны ў 1976 годзе па індывідуальным праекце. Агульная плошча тэрыторыі складае 4 га. Лагер "Планета" сезонны, з кругласутачным знаходжаннем дзяцей. Разліковая ёмістасць 160 дзяцей у змену, колькасць змен - 4. У летні сезон аздараўленне атрымліваюць 640 дзяцей.

Загадам Кіраўніка спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 05.12.2002 года N 246 у выніку рэарганізацыі дзяржаўнай установы «Санаторна-аздараўленчы комплекс «Юнацтва» лагер атрымаў статус самастойнай юрыдычнай асобы з падначаленнем Дэпартаменту па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Установа дзейнічае на падставе статута, зацверджанага загадам Кіраўніка спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25.03.2011 № 99. Заснавальнікам з'яўляецца Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Маёмасць ўстановы знаходзіцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь і належыць яму на праве аператыўнага кіравання.

Асноўнай мэтай дзейнасці ўстановы з'яўляецца арганізацыя пазашкольнага выхавання і навучання, аздараўлення і ўмацавання здароўя дзяцей.

Для знаходжання дзяцей прадастаўлена чатыры спальныя карпусы:

  • Для дзяцей малодшага школьнага ўзросту (6-8 гадоў) трохпавярховы корпус на 40 ложкаў-месцаў. Пакоі для сну займаюць 2 і 3 паверхі, разлічаны на 3-4 койка-месцы, усе выгоды на паверсе. 1-ы паверх займаюць: трэнажорная зала, гульнявы пакой, пакой для прагляду тэлеперадач.
  • Тры двухпавярховых карпусы на 44; 50; 50 месцаў для дзяцей 9-14 год. Пакоі для сну займаюць 1 і 2 паверхі, разлічаны на 4 койка-месцы кожная, усе выгоды на паверсе. Маюцца: гульнявы пакой, пакой для мыцця і сушкі адзення і абутку.

Душавыя кабіны, пакой гігіены, сушыльны пакой даступныя штодня па графіку, абмен бялізны не радзей 1 разу ў 7 дзён ці па неабходнасці.

Медыцынскае абслугоўванне ажыццяўляецца кругласутачна. Маюцца пакой лекара, пакой медсястры, працэдурная, два ізалятары 2 месцы ў кожным (камунікацыі, гарачае водазабеспячэнне, аўтаномнае ацяпленне).

Сталовая: колькасць месцаў у абедзеннай зале для адначасовага прыёму ежы ў адну змену - 180, функцыянуе сістэма кандыцыянавання, пяціразовае харчаванне па прыкладным двухтыднёвым збалансаваным рацыёне харчавання па ўзроставых групах, С-вітамінізацыя.

Памяшканні культурна-масавага і фізкультурна-аздараўленчага прызначэння: клуб на 180 пасадачных месцаў, летні амфітэатр на 160 пасадачных месцаў, гульнявы пакой, пакой для прагляду тэлеперадач, футбольнае поле, валейбольная і баскетбольная пляцоўкі з сучасным пакрыццём, бегавая дарожка, дзіцячыя спартыўныя збудаванні, трэнажорная зала для дзяцей 6-10 гадоў.

На тэрыторыі абсталявана пляскальніца плошчай 180 м.кв. Тэрыторыя лагера добраўпарадкавана, праезды і тратуары выбрукаваны бетоннай пліткай, ёсць лавы і альтанкі для адпачынку, інфармацыйныя стэнды, кветкавыя клумбы, дэкаратыўныя фігуры.

Глядзець усе
Кантактная інфармацыя

вул. К.Маркса, 38
220016, г.Мінск

Тэл./факс:
+375 (17) 222-35-56
E-mail: udp@udp.gov.by

Рэжым работы:
Пн-Пт з 9.00 да 18.00