Рус Бел
Галоўная // Задачы і функцыі // Падначаленыя арганізацыі

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Гасцінічны комплекс «Юбілейны»

Адрас:
220004, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск, пр.Пераможцаў, 19
Тэлефон:
+375 (17) 226-91-70
Тэл/факс:
+375 (17) 226-91-71
Адрас у інтэрнэце:
https://yhotel.by/
Дырэктар:
Крышэнік Сяргей Іванавіч
Поўная назва арганізацыі:
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Гасцінічны комплекс «Юбілейны»
Апісанне:

Гасцінічны комплекс «Юбілейны» размешчаны ў цэнтры горада Мінска на праспекце Пераможцаў, недалёка ад гістарычнага цэнтра сталіцы - Траецкага прадмесця. Зручнае і маляўнічае месцазнаходжанне, наяўнасць важных транспартных магістраляў, развітая гарадская інфраструктура і шырока прадстаўленыя магчымасці правядзення часу выгадна адрозніваюць гатэль сярод іншых гасцініц горада.

Наяўнасць у непасрэднай блізкасці ад гасцініцы Палаца спорту, кінатэатра, выставачных цэнтраў, буцікаў, ГЦ «Galleria Minsk», кафэ і рэстаранаў дазваляе нашым гасцям выбраць найбольш прыдатны для іх спосаб адпачынку.

Да паслуг гасцей маюцца 241 адно-, двух- і трохпакаёвых нумароў, у тым ліку катэгорыі «Люкс». Нумары элегантна абстаўлены, у кожным нумары маецца міжнародная і міжгародняя тэлефонная сувязь, тэлевізар і міні-бар, сейф, фен, працуе Wi-Fi. У гасцініцы ёсць пункт абмену валют, салон прыгажосці, кавярня і ўсё неабходнае гасцям.

Прыемна правесці час можна ва ўтульным рэстаране гасцінічнага комплексу «Юбілейны». Зала рэстарана прызначана на 150 пасадачных месцаў і прымае бізнес-фуршэты на 200-250 чалавек. Багатае меню з страў беларускай, рускай і еўрапейскай кухняў, салідны выбар вытанчаных спіртных напояў, фірмовыя кактэйлі, высакакласны сэрвіс і жывая музыка. Банкетная служба дапаможа найлепшым чынам арганізаваць у рэстаране прэзентацыі, прыёмы, бізнес-фуршэты, вяселля, банкеты, дзелавыя і святочныя абеды.

Для правядзення дзелавых мерапрыемстваў гасцінічны комплекс «Юбілейны» рады прапанаваць 4 канферэнц-залы з усім неабходным абсталяваннем:

  • канферэнц-зала «Юбілейная» (200 чалавек);
  • канферэнц-зала «Гранд» (50 чалавек);
  • канферэнц-зала «Мадэрн» (25 чалавек);
  • пакой перамоў (20 чалавек).

На першым паверсе гасцінічнага комплексу размяшчаецца кавярня. Гасцям прапануецца шырокі асартымент кава: латэ, капучына, эспрэса, амерыкана, аўтарскія напоі, разнастайныя халодныя і гарачыя закускі.

Сардэчна запрашаем у Гасцінічны комплекс «Юбілейны». Мы заўсёды рады новым гасцям і нашым добрым сябрам!

Глядзець усе
Кантактная інфармацыя

вул. К.Маркса, 38
220016, г.Мінск

Тэл./факс:
+375 (17) 222-35-56
E-mail: udp@udp.gov.by

Рэжым работы:
Пн-Пт з 9.00 да 18.00