Рус Бел
Галоўная // Задачы і функцыі // Падначаленыя арганізацыі

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Вытворча-гандлёвы і гасцінічны комплекс «КАСТРЫЧНІЦКІ» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі

Адрас:
220100, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Кульман, 5а
Тэлефон:
+375 (17) 284-82-08
Тэл/факс:
+375 (17) 284-76-81
Адрас у інтэрнэце:
http://lido.by/
Дырэктар:
Фурса Аксана Васільеўна
Поўная назва арганізацыі:
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Вытворча-гандлёвы і гасцінічны комплекс «КАСТРЫЧНІЦКІ» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі
Апісанне:

    Сфера дзейнасці прадпрыемства:
  • прадастаўленне паслуг харчавання ў рэстаранах, кафэ, барах, сталовых і буфетах;
  • паслуга па дастаўцы гатовай ежы фізічным і юрыдычным асобам;
  • абслугоўванне на выязных мерапрыемствах;
  • рознічны гандаль у неспецыялізаваных магазінах пераважна харчовымі прадуктамі (уключаючы напіткі), і тытунёвымі вырабамі;
  • рознічны гандаль алкагольнымі напіткамі;
  • вытворчасць мучных кандытарскіх вырабаў непрацяглага захоўвання (тарты, пірожныя і інш.).

РУП «ВГГК «КАСТРЫЧНІЦКІ» мае ўсе неабходныя ліцэнзіі і дадаткі да іх на ажыццяўленне вытворча-гандлёвай дзейнасці ў гандлёвых аб'ектах.

    Найбуйнейшымі вытворча-гандлёвымі аб'ектамі прадпрыемства з'яўляюцца:
  • кафэ «Мінск» (вул. Савецкая, 9), з гандлёвай залай на 90 пасадачных месцаў і буфетам;
  • кафэ «Манетны двор» (вул. Савецкая, 7), з гандлёвай залай на 50 пасадачных месцаў і буфетам;
  • рэстараны хуткага харчавання «ЛІДО» (вул. Кульман, 5а; пр. Незалежнасці, 49; вул. Няміга, 5) з банкетнымі заламі і кандытарскім цэхам.

«ЛІДО» - сетка рэстаранаў хуткага харчавання, створаныя для камфорту і эканоміі часу жыхароў і гасцей нашай сталіцы. Размешчаныя ў ажыўленым цэнтры Мінска, побач з метрапалітэнам, «ЛІДО» з'яўляецца зручным месцам для адпачынку і дзелавых сустрэч.

Кожны дзень меню рэстаранаў і кавярняў прапануе шырокі выбар свежапрыгатаваных страў беларускай і еўрапейскай кухні. У асартыменце прадстаўлены салаты, халодныя і гарачыя закускі, стравы з розных відаў мяса, рыбы, а таксама кандытарскія і хлебабулачныя вырабы ўласнай вытворчасці, алкагольныя і безалкагольныя напіткі.

Глядзець усе
Кантактная інфармацыя

вул. К.Маркса, 38
220016, г.Мінск

Тэл./факс:
+375 (17) 222-35-56
E-mail: udp@udp.gov.by

Рэжым работы:
Пн-Пт з 9.00 да 18.00