Рус Бел
Галоўная // Задачы і функцыі // Падначаленыя арганізацыі

Навукова-вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства беларускіх народных рамёстваў «Скарбніца»

Адрас:
220002, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск, вул.Кісялёва, 40
Тэлефон:
+375 (17) 334-05-07
Тэл/факс:
+375 (17) 334-05-07
Адрас у інтэрнэце:
https://skarbnica.by/
Дырэктар:
Тарайковіч Марыя Антонаўна
Поўная назва арганізацыі:
Навукова-вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства беларускіх народных рамёстваў «Скарбніца»
Апісанне:

Навукова-вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства беларускіх народных рамёстваў «Скарбніца» на працягу 47 гадоў праводзіць работу па вывучэнню і папулярызацыі беларускіх народных рамёстваў і з'яўляецца адзіным у Рэспубліцы Беларусь прадпрыемствам, якое спалучае навукова-даследчую і вытворчую дзейнасці. Яно актыўна працуе над стварэннем лепшых узораў сучаснай дэкаратыўна-мастацкай прадукцыі з выкарыстаннем беларускіх народных традыцый.

За гады даследванняў і практычнай дзейнасці супрацоўнікамі прадпрыемства абагульнены і сістэматызаваны этнаграфічны і экспедыцыйны матэрыял па традыцыйным касцюме і беларускім народным рамёствам у цэлым па краіне; адноўлены шматлікія традыцыйныя строі і вырабы народных промыслаў, аўтэнтычныя ўзоры некаторых з іх страчаны і адсутнічаюць у музейных установах Беларусі; адноўлены страчаныя тэхнікі і прыёмы традыцыйнага беларускага ткацтва і роспісу.

Навуковай рэканструкцыяй комплексаў адзення традыцыйных строяў у краіне займаецца толькі УП «Скарбніца». Гэта абумоўлена наяўнасцю метадычнай базы, глыбокіх ведаў па дадзенай тэме, практычных навыкаў вырабу, высокакваліфікаваных адмыслоўцаў, якія валодаюць ведамі тэхналогій у вобласці ткацтва, вышыўкі і вырабу адзення.

Асноўныя напрамкі дзейнасці прадпрыемства:

  • захаванне і развіццё традыцый беларускіх народных мастацкіх промыслаў як важнай часткі культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь, як універсальнай каштоўнасці, якая мае непасрэднае дачыненне да фарміравання нацыянальнай самасвядомасці і прапаганды іх сярод шырокага кола насельніцтва,
  • стварэнне этна-калекцый сучаснага адзення на аснове рэканструкцыі традыцыйнага лакальнага народнага касцюма,
  • распрацоўка і выраб сцэнічных касцюмаў, стылізаваныя ў дакладнай адпаведнасці з беларускай культурнай традыцыяй як для творчых калектываў Рэспублікі Беларусь, так і для блізкага і далёкага замежжа,
  • распрацоўка і выраб сучаснага сувенірна-падарункавага асартыменту і калекцый інтэр'ерных вырабаў і аксесуараў для адзення на аснове рэканструкцыі тэхнік і прыёмаў традыцыйнага ткацтва,
  • распрацоўка сувенірнай прадукцыі прадстаўніцкага ўзроўню з сапраўдна-нацыянальным каларытам,
  • стварэнне сувенірна-падарункавых вырабаў у розных тэхніках роспісу і саломапляцення.
Глядзець усе
Кантактная інфармацыя

вул. К.Маркса, 38
220016, г.Мінск

Тэл./факс:
+375 (17) 222-35-56
E-mail: udp@udp.gov.by

Рэжым работы:
Пн-Пт з 9.00 да 18.00