Рус Бел
Галоўная // Задачы і функцыі // Падначаленыя арганізацыі

Рэспубліканскае вытворча-гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства «Беларусьторг» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Адрас:
220033, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск, зав.Веласіпедны, 6/3, каб.300
Тэлефон:
+375 (17) 215-63-33
Тэл/факс:
+375 (17) 270-30-50
Адрас у інтэрнэце:
http://brt.by/
Дырэктар:
Гардзееў Дзяніс Уладзіміравіч
Поўная назва арганізацыі:
Рэспубліканскае вытворча-гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства «Беларусьторг» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Апісанне:

Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларусьторг» - гэта сучасная мультыпрофiльная арганiзацыя, якая паспяхова працуе на рынку Рэспублiкi Беларусь з 2006 года. Асноўными відамi дзейнасці прадпрыемства з’яўляюцца:

  • iмпарт алкагольнай і тытунёвай прадукцыі;
  • аптовы і рознічны гандаль;
  • вытворчасць мінеральнай і пітнай вады «БАРАВАЯ»;
  • дрэваапрацоўка i вытворчасць спартыўна-бегавых лыжаў на базе фiлiяла «Целяханы»;
  • аказанне паслуг юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам па адказнаму захоўванню таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў, пагрузачна-разгрузачным работам i эксплуатацыі чыгуначнай лiнii;
  • аптовы гандаль содай кальцыніраванай тэхнiчнай.

Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларусьторг» таксама з'яўляецца сузаснавальнікам СТАА «Армянскі стандарт», ТАА «Белаграферт» і ТАА «АМАЦІСТА ГРУП».

На сёняшнi дзень дынамiчна развiваецца ўласная рознiчная сетка «Амацiста», крамы якой знаходзяцца ў буйных гарадах Беларусi. У крамах «Амацiста» прадстаўлен вялiкi асартымент напiткаў з усяго свету, разнастайная тытунёвая прадукцыя, а таксама бакалея па вельмi прыемным цэнам. У крамах створана ўтульная атмасфера, а прафесiйныя прадаўцы заўсёды дапамогуць зрабiць выбар па вашаму густу i пракансультуюць па ўсiм пытанням.

З 2012 года каля Бярэзiнскага бiясфернага запаведнiка арганiзавана вытворчасць мінеральнай і пітнай вады гандлёвай маркi «БАРАВАЯ». Свiдравiны прадпрыемства знаходзяцца ў хваёвым бары, што дазваляе здабываць экалагiчную чыстую ваду. Тэхналогiя вытворчасцi заснавана на прыроднай фiльтрацыi без ужывання адваротнага осмаса, што дазваляе захаваць унiкальны смак вады з артэзiанскай крынiцы. Вада выпускаецца у розных аб'ёмах: 0,33л, 0,5л, 1,0л, 1,5л, 5,0л, 19,0л, мінеральная і пітная, газiраваная i негазiраваная. Для фiзiчных асоб дастаўка вады «БАРАВАЯ» ажыццяўляецца па гораду Мінску, а для юрыдычных асоб – па ўсёй тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь.

Фiлiял «Целяханы» дзяржаўнага прадпрыемства «Беларусьторг» з’яўляецца адзiным вытворцам лыж у Рэспублiкi Беларусь. Сучасныя тэхналогii, якасныя матэрыялы i штодзённы кантроль на кожным этапе вырабу дазваляе прадпрыемству вырабляць высокатэхналагiчныя спартыўна-бегавыя лыжы.

Акрамя лыж філіял «Целяханы» вырабляе мэблевы шчыт з масiва сасны i бярозы, паганажныя вырабы, мэблевыя дэталi i iншую прадукцыю дрэваапрацоўкi.

Шматгадовы вопыт дазваляе прадпрыемству паспяхова працаваць у кожным накiрунку сваёй дзейнасцi, развiваць наiлепшыя якасцi, якiя адказваюць высокiм патрабаванням сучаснага рынка.

Глядзець усе
Кантактная інфармацыя

вул. К.Маркса, 38
220016, г.Мінск

Тэл./факс:
+375 (17) 222-35-56
E-mail: udp@udp.gov.by

Рэжым работы:
Пн-Пт з 9.00 да 18.00