Апісанне:
Палац Рэспублікі - адзін з найбуйнейшых культурных цэнтраў Беларусі размешчаны ў самым цэнтры горада Мінска (Кастрычніцкая плошча, 1-1).
Палацам Рэспублікі аказваюцца наступныя віды паслуг:
- правядзенне дзяржаўных грамадска-палітычных і спецыяльных мерапрыемстваў (з'езды, сходы, канферэнцыі і інш.);
- арганізацыя і правядзенне культурна-відовішчных мерапрыемстваў (канцэрты, спектаклі, дзелавыя сустрэчы, прафесійныя святы і інш.) у залах Палаца Рэспублікі і на іншых канцэртных пляцоўках;
- арганізацыя і правядзенне карпаратыўных мерапрыемстваў;
- прадастаўленне ў арэнду маёмасці (нежылыя памяшканні ў будынку Палаца Рэспублікі, сучаснае рознапланавае светатэхнічнае, гукатэхнічнае і іншае абсталяванне), аказанне высокакваліфікаваных паслуг па яго абслугоўванні;
- прадастаўленне паслуг грамадскага харчавання:
- правядзенне фуршэтаў, вяселляў, юбілеяў і іншых мерапрыемстваў;
- падрыхтоўка банкетных страў на заказ з магчымасцю іх дастаўкі;
- экскурсіі;
- фотасесіі ў інтэр'ерах Палаца Рэспублікі;
- паслугі аўтастаянкі;
- рэалізацыя квіткоў на культурна-відовішчныя мерапрыемствы праз касу Палаца Рэспублікі для юрыдычных і фізічных асоб.
У будынку Палаца Рэспублікі, абсталяваным найноўшым унікальным абсталяваннем, апаратурай, сістэмамі, размяшчаюцца:
- Вялікая глядзельная зала (на 2700 месцаў), фае.
- Малая глядзельная зала (на 467 месцаў), фае.
- Зала прыёмаў (умяшчальнасць - да 1000 гасцей).
- Караоке-бар, бары, кафэ.
- 3D кіназала.
- Канферэнц-зала, прэс-цэнтр.