Рус Бел
Галоўная // Задачы і функцыі // Падначаленыя арганізацыі

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Беларускі інстытут будаўнічага праектавання» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Адрас:
220088, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Смаленская, 15
Тэлефон:
+375 (17) 322-84-84
Тэл/факс:
+375 (17) 342-71-71
Адрас у інтэрнэце:
https://bisp.by/
Дырэктар:
Карота Вадзім Яўгенавіч
Поўная назва арганізацыі:
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Беларускі інстытут будаўнічага праектавання» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Апісанне:

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Беларускі інстытут будаўнічага праектавання» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь створана загадам Кіраўніка спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 красавіка 2009 года №111 у мэтах ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці, накіраванай на атрыманне прыбытку ад выкананых работ, аказання паслуг для вырашэння эканамічных і сацыяльных задач дзяржавы, задавальнення эканамічных інтарэсаў Заснавальніка і павышэння матэрыяльнага дабрабыту працаўнікоў прадпрыемства.

Заснавальнікам і ўпаўнаважаным органам дзяржаўнага кіравання прадпрыемствам з'яўляецца Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Маёмасць прадпрыемства з'яўляецца ўласнасцю Рэспублікі Беларусь і замацавана за прадпрыемствам на праве гаспадарчага вядзення.

Асноўнымі напрамкамі дзейнасці прадпрыемства ў галіне архітэктуры, будаўніцтва і інжынерных пошукаў з'яўляюцца:

  • ажыццяўленне функцый генеральнага праекціроўшчыка;
  • распрацоўка прадпраектнай (перадінвестыцыйнай) дакументацыі;
  • распрацоўка ўсіх раздзелаў праектнай дакументацыі для аб'ектаў будаўніцтва 1 - 5 класаў складанасці, уключаючы праектаванне аб'ектаў газаразмеркавальнай сістэмы, кацельных, сродкаў і сістэм аховы, сістэм аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі, аўтаматычнага пажаратушэння, супрацьдымнай абароны, абвесткі пра пажар і кіравання эвакуацыяй;
  • інжынерныя пошукі для аб'ектаў будаўніцтва 3 - 5 класаў складанасці: працы ў складзе інжынерна-геадэзічных пошукаў;
  • выкананне работ па абследаванню будынкаў і збудаванняў 2 - 5 класаў складанасці;
  • геадэзічныя работы, якія выконваюцца пры будаўніцтве аб'ектаў 3 - 5 класаў складанасці;
  • ажыццяўленне аўтарскага нагляду.

Наяўнасць у структуры прадпрыемства праектных падраздзяленняў рознай спецыялізацыі і кірункаў праектавання дазваляе прадастаўляць заказчыку шырокі спектр паслуг - ад аналізу горадабудаўнічай сітуацыі, абследавання, інжынерных пошукаў і тэхніка-эканамічнай ацэнкі праектаванага аб'екта з наступнай распрацоўкай эскізных прапаноў, дызайн-канцэпцый, рабочых чарцяжоў і каштарысаў ўсіх раздзелаў праекта, неабходных узгадненняў і правядзення дзяржаўных экспертыз праектнай дакументацыі, да ажыццяўлення аўтарскага нагляду за будаўніцтвам і прыёмкі ў эксплуатацыю будынкаў і збудаванняў, іх комплексаў з інжынернай інфраструктурай і добраўпарадкаваннем тэрыторыйяк, якія ізноў ўзводзяцца, рэканструююцца або рамантуюцца.

Асноўнымі напрамкамі інжынерных паслуг пры ажыццяўленні дзейнасці ў галіне будаўніцтва аб'ектаў 1 - 4 класаў складанасці з'яўляюцца:

  • аказанне інжынерных паслуг па комплексным кіраванні будаўнічай дзейнасцю;
  • тэхнічны нагляд за работамі:
    • агульнабудаўнічыя;
    • у галіне водазабеспячэння і каналізацыі;
    • па мантажы ўнутраных сетак цеплазабеспячэння, вентыляцыі і кандыцыянавання паветра;
    • па мантажы вонкавых сетак цеплазабеспячэння;
    • у галiне газазабеспячэння;
    • у галіне электразабеспячэння і аўтаматызацыі;
    • у галіне сувязі, сігналізацыі.

Прадпрыемства з’яўляеца акрэдытаваным у Нацыянальнай сістэме акрэдытацыі Рэспублікі Беларусь органам па сертыфікацыі прадукцыі і паслуг «БелСертыфікат», які выконвае работы па пацвярджэнню адпаведнасці будаўнічай прадукціі, паслуг у галіне будаўніцтва, а таксама органам па сертыфікацыі сістэмы менеджменту якасці «БелСертыфікат» Прадпрыемства з’яўляецца упаўнаважаным Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь арганізацыяй па падрыхтоўцы і выдачы тэхнічных сведчанняў прыдатнасці матэрыялаў і вырабаў для прымянення ў будаўніцтве, а таксама па правядзенню работ па ацэнцы сістэм вытворчага кантролю прадпрыемств будаўнічай галіны.

У структуры прадпрыемствы функцыянуе выпрабавальны цэнтр, акрэдытаваны на права правядзення шырокага спектру выпрабаванняў згодна галіне акрэдытацыі ў тым ліку: будаўнічай прадукцыі і будаўніча-мантажных работ, упакоўкі, парфумерна-касметычнай прадукцыі, тавараў бытавой хіміі, лакафарбавых матэрыялаў, тавараў гаспадарчага прызначэння і інш.

Глядзець усе
Кантактная інфармацыя

вул. К.Маркса, 38
220016, г.Мінск

Тэл./факс:
+375 (17) 222-35-56
E-mail: udp@udp.gov.by

Рэжым работы:
Пн-Пт з 9.00 да 18.00