Рус Бел
Галоўная // Задачы і функцыі // Падначаленыя арганізацыі

Дзяржаўная ўстанова санаторый «Белая Русь» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (пас.Майскі Туапсінскага раёна)

Адрас:
352832, Расія, Краснадарскі край, Туапсінскі р-н, п.Майскі
Тэлефон:
(8 10 7 86 167) 69-1-70
Тэл/факс:
(8 10 7 86 167) 69-4-99
Адрас у інтэрнэце:
https://belaya-rus.ru/
Дырэктар:
Шапяцько Аляксей Аляксандравіч
Поўная назва арганізацыі:
Дзяржаўная ўстанова санаторый «Белая Русь» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (пас.Майскі Туапсінскага раёна)
Апісанне:

Дзяржаўная ўстанова «Санаторый «Белая Русь» размешчана на Чарнаморскім узбярэжжы, у 26 км ад г. Туапсэ на вышыні 40 м над узроўнем мора на схіле гары ў эколагічна чыстай зоне.

Прыродныя лячэбныя фактары

Размяшчэнне ў кліматычнай зоне камфорту з аптымальным для арганізма чалавека спалучэннем тэмпературы, вільготнасці, хуткасці руху паветра і уздзеяннем сонечнага цяпла забяспечвае высокую эфектыўнасць кліматалячэння, асноўнымі формамі якога з'яўляюцца аэратэрапія, геліятэрапія, таласатэрапія, ландшафтатэрапія.

Медыцынскі профіль: хваробы сістэмы кровазвароту, нервовай сістэмы, органаў дыхання, хваробы эндакрыннай сістэмы і парушэнні абмену рэчываў, мочапалавой сістэмы, касцёва-мышачнай сістэмы і злучальнай тканіны, хваробы скуры і падскурнай клятчаткі.

Тэрмін пуцёўкі: на санаторна-курортнае лячэнне - 12-21 і больш дзён, аздараўленне і адпачынак - на любую колькасць дзён. Дзеці прымаюцца ў санаторый ва ўзросце ад 0 да 14 гадоў, пры іх падсяленне ў нумар да бацькоў са зніжкай.

Медыцынскія паслугі

У санаторыі працуюць урачы наступных спецыяльнасцяў:
  • тэрапеўт,
  • педыятр,
  • неўрапатолаг,
  • гінеколаг
  • урач ультрагукавой дыягностыкі,
  • урач функцыянальнай дыягностыкі,
  • эндакрынолаг,
  • стаматолаг,
  • кардыёлаг,
  • урач ЛФК,
  • афтальмолаг,
  • рэфлексатэрапеўт,
  • уролаг.

Дыягнастычныя паслугі:

За дадатковую плату ў санаторыі праводзяцца:

  • лабараторныя клінічныя і біяхімічныя даследаванні, даследаванні на гармоны; уралагічнае даследаванне соку прастаты, спермаграмы, уралагічная цыстаскапія, хромацыстаскапія;
  • функцыянальныя даследаванні: дыягнастычны Трэдміл-тэст, электракардыяграфія;
  • рэаэнцэфалаграфія,
  • электраэнцэфалаграфія,
  • эндаскапічныя даследаванні,
  • ультрагукавое даследаванне,
  • РЭХА-кардыяграфія з доплераўскім даследаваннем, ультрагукавая даплераграфія (верхніх і ніжніх канечнасцяў, даплераграфія сасудаў маткі і плоду),
  • экскрэтарная ураграфія нырак,
  • уралагічная магнітаграфія,
  • гінекалагічныя даследаванні: кальпаскапія, цыталагічнае даследаванне;
  • афтальмалагічныя даследаванні: біямікраскапія, вазаметрыя, кампутарная перыметрыя, ганаметрыя, рэфрактаметр, афтальмаметрыя, афтальмаскапія.

Лячэбна-рэабілітацыйныя тэхналогіі і паслугі:

  • Лячэбная фізкультура, лячэбная гімнастыка ў зале і ў басейне, навучанне плаванню па паскоранай праграме, аквааэробіка, дыягностыка скаліёзу, асіметрычная карэкцыя, карэкцыя дысбалансу мышц неаптымальнага рухальнага стэрэатыпу, заняткі хатха-ёгай, фізічная рэабілітацыя жывата.
  • Масаж: ручны, традыцыйны ўсходні масаж з элементамі мануальнай тэрапіі, рэфлекторна-сегментарны масаж тоўстага кішэчніка, падводны душ-масаж, комплексная рэабілітацыя пазваночніка.

Водалячэнне:

  • Ванны: лекавыя, фітажамчужныя;
  • Басейны з марской вадой: для дарослых — абсталяваны воднай праграмай з душамі каскаднымі, гейзерамі і дзіцячы басейн.
  • Гразелячэнне: агульная працэдура і гальванагразь.
  • Гідратэрапія кішэчніка.
  • Сухая вуглякіслая ванна.

Цепла-, святлолячэнне:

  • азакерыт,
  • лячэнне палярызаваным святлом,
  • тубус-кварц,
  • ультрафіялетавае апраменьванне,
  • сухапаветраныя сауна.

Фізіятэрапія:

  • электралячэнне: электрафарэз, імпульсныя токі нізкай частоты, высокачастотная тэрапія,
  • ультрагук,
  • магнітатэрапія,
  • лазератэрапія.

Рефлексатэрапія:

  • Податэрапія.
  • Іголкатэрапія карпаральная, аурыкулярная, мікратэрапія аурыкулярная.
  • Праграванне і прыпяканне палыновымі конусамі і цыгарэтамі.
  • Інгаляцыйныя тэрапія.
  • Спелеатэрапія.
  • Фітатэрапія.
  • Афтальмалагічныя працэдуры: зандаванне і прамыванне слёзаадводных шляхоў, выдаленне іншароднага цела, ін'екцыя пад кан’юктыву, парабульбарная, рэтрабульбарная, у поласць халязіёна, прамыванне кон’юктывальнага мяшка, масаж павек, выдаленне вейкі пры трыхіазе, падбор акуляраў.
  • Касметалогія.
  • Стаматалогія тэрапеўтычная і пратэзаванне.
  • Псіхатэрапія.
  • Іммунакарэктуючая тэрапія прэпаратам «Марытон».
  • Дыетатэрапія.
  • Азонатэрапія.
  • Карбоксітэрапія.

Кансультацыі ўрачоў: уролаг, гінеколаг, афтальмолаг, неўрапатолаг, псіхатэрапеўт, рефлексатэрапеўт.

Правядзенне абследавання і медыкаментознае лячэнне пры неадкладных станах.

Мэтавыя комплексныя праграмы:

  • Медыцынская праграма «Бязважкасць».
  • Медыцынская праграма «Здароўе жанчыны».
  • Медыцынская праграма «Лёгкае дыханне».
  • Медыцынская праграма «Здароўе школьніка».
  • Медыцынская праграма «Здаровы дзіця ўзрост 5-6 гадоў».

Нумарны фонд разлічаны на 667 месцаў і размяшчаецца ў адным корпусе. Нумары для пражывання: нумар першай катэгорыі аднамесны аднапакаёвы з балконам і без «стандарт»; нумар першай катэгорыі двухмесны аднапакаёвы з б/б і без «стандарт»; нумар першай катэгорыі двухмесны аднапакаёвы з балконам «павышанай камфортнасці»; нумар вышэйшай катэгорыі двухмесны двухпакаёвы з балконам «ЛЮКС»; катэдж. Гэта камфартабельныя нумары з выглядам на моры і горы, абсталяваныя сучаснай сістэмай кандыцыяніравання, маецца тэлефон, WC, TV, халадзільнік, сейф, прадметы гігіены, інтэрнэт паслугі «WI-FI».

У санаторыі маюцца:

  • кінаканцэртная зала на 375 месцаў,
  • бібліятэка,
  • кампутарная гульнявая зала,
  • більярд,
  • аптэка,
  • дзіцячы гульнявы пакой,
  • міні-крамы (прадукты, прадметы першай неабходнасці),
  • ахоўная аўтастаянка.

Пляж шырынёй 5-8 м, даўжынёй 76,5 м, галечны, на адлегласці 450 м. ад жылога комплексу. Спуск на пляж — па схіле ўздоўж лесапаркавай зоны.

У пляжны комплекс уваходзяць: кафэ, альтанка, распранальні з душам і прыбіральняй, пункт пракату пляжнага і спартыўнага інвентара (камплекты для падводнага плавання, катамараны, гідрацыклы, хуткасны катэр, рыбалоўныя прыналежнасці). Працуе дзіцячы пакой.

Харчаванне: па тыпу «шведскі стол» і «заказное меню». Працуюць кафэ, 2 бара, 1 рэстаран.

Экскурсіі і забавы:

  • танцавальныя вечары,
  • дыскатэкі,
  • забаўляльныя праграмы для дзяцей і дарослых (у летні час — на пляцоўцы каля адкрытага басейна),
  • фэсты,
  • конкурсы,
  • абрадавыя і народныя гулянні,
  • турыстычныя злёты,
  • рыбалка.

Экскурсійныя маршруты і туры:

  • даліна ракі Ашэ,
  • гарналыжны комплекс «Чырвоная Паляна»,
  • пячоры Лаганакі,
  • Кічмай,
  • «33 вадаспады»,
  • у дэльфінарый у пасёлку Небуг,/li>
  • аквапарк,
  • на струсіную ферму і іншыя,
  • у дэльфінарый у пасёлку Джубга.

Рэсэпшн:

8 (86167) 69-1-42

8 (86167) 69-1-41

+7(988)180-04-34

Рэжым працы: кругласутачна.

Глядзець усе
Кантактная інфармацыя

вул. К.Маркса, 38
220016, г.Мінск

Тэл./факс:
+375 (17) 222-35-56
E-mail: udp@udp.gov.by

Рэжым работы:
Пн-Пт з 9.00 да 18.00