ААТ «Любінічы-Агра» з'яўляецца вытворцам малака і збожжавых культур. Асноўны напрамак дзейнасці – малочна-мясная вытворчасць з развітым збожжаводствам, рэалізацыя прадукцыі на малаказаводы і мясакамбінаты.
За гаспадаркай замацавана 9 054 га зямель, з іх 8 445 га сельгасугоддзяў, у тым ліку – 7 156 га ралля. Бал урадлівасці сельгасугоддзяў – 36,6, бал урадлівасці ралля – 38,7.
Гаспадарка спецыялізуецца на вытворчасці малака з вырошчваннем рамонтнага маладняку буйной рагатай жывёлы і развітой вытворчасцю збожжа.
ААТ «Любінічы-Агра» вырабляе малако, мяса (ялавічыну), ячмень, азімы трыцікале, азімую і яравую пшаніцу, азімы і яравы рапс, зернебабовыя, авёс, сена, сянаж, сілас.
вул. К.Маркса, 38
220016, г.Мінск
Тэл./факс:
+375 (17) 222-35-56
E-mail: udp@udp.gov.by
Рэжым работы:
Пн-Пт з 9.00 да 18.00