Рус Бел
Новости подчиненных организаций
30.04.2024
Государственное предприятие «Отель «Минск»
29.04.2024
Республиканский клинический медицинский центр Управления делами Президента Республики Беларусь
Смотреть все
Главная // Новости // Новости подчиненных организаций

Пружанский молочный комбинат выходит на мировой уровень переработки сыворотки

ОАО «Пружанский молочный комбинат»
09.08.2023
ОАО «Пружанский молочный комбинат»

Гісторыя ААТ «Пружанскі малочны камбінат» бярэ адлік у далёкім 1939 годзе: узрост салідны — летась калектыў святкаваў 80-годдзе. За гэты час прадпрыемства прайшло шлях ад невялікага па сучасных мерках малакаперапрацоўчага завода да аднаго з вядучых прадпрыемстваў малочнай галіны краіны па вытворчасці сыроў і сухой прадукцыі.

Кардынальныя пераўтварэнні на камбінаце пачаліся каля пятнаццаці гадоў таму. Глабальная рэканструкцыя, якой далі старт у 2005 годзе, не спыняецца і па сённяшні дзень. Таксама і за апошнія пяць гадоў у абнаўленне вытворчасці былі ўкладзены вялікія грашовыя сродкі.

— Мы фінансуем у праекты з розумам: аснова інвестыцыйнай палітыкі прадпрыемства — абнаўленне вытворчасці з выкарыстаннем рэсурсазберагальных тэхналогій і з улікам павелічэння аб’ёмаў, — падкрэслівае дырэктар ААТ «Пружанскі малочны камбінат» Аляксандр Лось. — Але асновай асноў па-ранейшаму застаецца якасць выпускаемай прадукцыі.

Увага не толькі якасці: на прадпрыемстве сур’ёзна ставяцца і да пытанняў экалогіі. Не так даўно малочны камбінат увёў у эксплуатацыю новыя ачышчальныя збудаванні. Цяпер гэта — самы сучасны і самы лепшы падобны аб’ект у Беларусі. Невыпадкова многія ведамствы цяпер імкнуцца ладзіць на базе прадпрыемства адпаведныя семінары.

— Сцёкі пасля перапрацоўкі малака — даволі шкодныя для навакольнага асяроддзя адходы. Таму да пытання іх якаснай ачысткі трэба падыходзіць вельмі сур’ёзна. У гэтым плане ў прыродаахоўных службаў да нас няма ніякіх прэтэнзій, — зазначае Аляксандр Эдмунтавіч.

Да слова, ачышчальныя збудаванні — яшчэ і вельмі выгадны праект камбіната. Справа ў тым, што пасля ачысткі вады тут утвараецца біягаз — каля двух-трох тысяч кубоў кожныя суткі. З гэтага аб’ёму магчыма атрымаць да 300 кілават-гадзін электраэнергіі. З улікам таго аб’ёму, які спажывае прадпрыемства, магчыма перакрыць каля 20% яго патрэбы ў электраэнергіі. Надоўга рэалізацыю гэтага праекта не адкладваюць: плануюць увасобіць яго ў жыццё ўжо ў наступным годзе.

Тым часам, на водазаборы ставіцца станцыя абезжалезвання, якая дазволіць практычна цалкам пазбавіцца ад гэтага металу: у прынцыпе, норма жалеза і без таго не перавышана, але амаль поўная адсутнасць яго ў харчовай вытворчасці толькі дадасць якасці канчатковаму прадукту.

Увогуле вытворчы цыкл прадпрыемства забяспечваецца функцыянаваннем трох асноўных цэхаў: сыраробнага, цэха сухіх прадуктаў і ўчастка вытворчасці масла, — якія звязаны паміж сабой адзіным тэхналагічным працэсам. Не перастае мадэр-нізавацца асноўная — сырная — вытворчасць малочнага камбіната. Нягледзячы на тое, што ў асартыменце налічваецца каля паўсотні відаў сыру, пружанскія сыраробы ўсё роўна ўмудраюцца здзівіць навінкамі. Пашыраць асартымент дазваляе новая лінія пасолкі сыру.

— Акрамя таго, цяпер мы і падаём сваю прадукцыю цывільна: нядаўна ў нас з’явілася лінія фасоўкі і нарэзкі сыру, — расказвае А.Э.Лось. — Гэта калі і не адзіная на сённяшні дзень, дык адназначна адзінкавая лінія, якая дазваляе рэзаць сыры для ўпакоўкі як бруском, так і ў выглядзе «круглай галавы» з фіксаванай вагой.

У бліжэйшы час сыраробны ўчастак чакае чарговае пашырэнне вытворчых плошчаў і нарошчванне магутнасцей. Але пакуль гэтыя планы чакаюць сваёй чаргі, калектыў завяршае іншы — рэканструкцыю цэха сухой малочнай сыроваткі. Ужо першыя выпрабаванні праходзяць вакуум-выпарная ўстаноўка, электрадыяліз, дэкрытсалізацыя і сушыльная вежа.

— Існуючыя магутнасці не дазвалялі перапрацаваць усю сыроватку сваімі сіламі: каля 30% яе адпраўляецца на суседнія малакаперапрацоўчыя прадпрыемствы. З улікам таго, што аб’ёмы сырнай вытворчасці будуць толькі павялічвацца, сітуацыю трэба было мяняць.

Гатовы прадукт — сухая дэмінералізаваная сыроватка — будзе значна палепшанай якасці. Як вядома, ААТ «Пружанскі малочны камбінат» — экспарта-арыентаванае прадпрыемства. Уся сыроватка, напрыклад, экспартуецца: у Кітай, Кыргызстан, Таджыкістан, Узбекістан, — але рэканструкцыя дазволіць дыверсіфікаваць рынак збыту гэтага прадукта. Ужо сёння прадукцыю з Пружан гатовы купляць ва ўсходніх, мусульманскіх, краінах: засталося атрымаць сертыфікат «Халяль».

Неаднойчы «раёнка» пісала пра дасягненні «малочкі»: у скарбонцы калектыву цяпер больш за сотню ўзнагарод, дыпломаў і медалёў рознай пробы. Вось і нядаўна ААТ «Пружанскі малочны камбінат» стала лаўрэатам конкурсу «Лепшыя тавары Беларусі», а таксама было ўдастоена дыплома «Стабільная якасць».

Усе змяненні, якія адбываюцца на прадпрыемстве ў апошнія гады, адбіваюцца і на калектыве. Па-першае, за апошнія некалькі гадоў, дзякуючы нарошчванню аб’ёмаў вытворчасці, павялічыўся і калектыў: сёння сярэдняспісачная колькасць работнікаў прадпрыемства складае каля 450 чалавек. Паляпшаецца і дабрабыт працаўнікоў: за апошнія паўгода зарплата на прадпрыемстве вырасла на 14%.

— Сёння для таго, каб заставацца на малочным рынку самастойным прадпрыемствам, трэба прыкладаць немалыя намаганні: мадэрнізацыя, нарошчванне аб’ёмаў вытворчасці, выпуск інавацыйнай прадукцыі, стварэнне новых рабочых месцаў, паляпшэнне дабрабыту членаў калектыву. Стабільнасць — гэта галоўнае, і яе нельга губляць, — перакананы Аляксандр Эдмунтавіч.

Рэканструкцыя цэха сухой малочнай сыроваткі ўжо знаходзіцца на этапе пусканаладачных работ. У ім задзейнічаны спецыялісты з Балгарыі, Славакіі і Чэхіі — прадстаўнікі фірмаў-падрадчыкаў, якія пастаўлялі абсталяванне.

Новы цэх дае прадпрыемству новыя магчымасці. У першую чаргу, гэта павелічэнне аб’ёмаў — з ранейшых 10 тон у суткі да 22 тон. Працэс ідзе ў аўтаматычным рэжыме: кіраваць ім трэба з камп’ютара.

На здымку: дырэктар прадпрыемства А.Э.Лось і інжынер чэшскай фірмы-пастаўшчыка абсталявання «VZUCHOTORG» Элаіз Вавра.


Алег Дымар, галоўны навуковы супрацоўнік НПЦ па харчаванні НАН Беларусі:

— Гэты праект у Пружанах увенчвае пера-ўзбраенне падобных цэхаў краіны, якое вялося ў рамках праграмы «Перапрацоўка сыроваткі ў Рэспубліцы Беларусь». Ён дазволіў вырашыць не толькі вытворчыя праблемы, але і экалагічную: цяпер сыроватка цалкам перапрацоўваецца на кармавыя і харчовыя прадукты. На ААТ «Пружанскі малочны камбінат» цэх вылучаецца тым, што тут укаранена тэхналогія электрадыялізу, гэта значыць, з яе выцягваецца соль. Такі прадукт мае салодкі смак, ён вельмі запатрабаваны ў кандытарскай і мясаперапрацоўчай прамысловасцях і, як вынік, мае высокі дабаўлены кошт. Гэта ўжо прадукт з разраду высокіх тэхналогій: устаноўленае абсталяванне дазваляе атрымліваць сыроватку не хімічным спосабам, а з дапамогай нана-тэхналогій. Адным словам, прадпрыемства выходзіць на высокі сусветны ўзровень перапрацоўкі сыроваткі.

Варта адзначыць, што сухая малочная сыроватка — сёння гэта адзін з самых рэнтабельных і экспартаарыентаваных тавараў у малочнай вытворчасці. Кожны год наша краіна зарабляе на гэтым прадукце каля 100 мільёнаў долараў ЗША.

Марына Вакульская, Сяргей Талашкевіч (фота).

Крыніца: budni.by

Смотреть все
Контактная информация

ул. К.Маркса, 38
220016, г.Минск

Тел./факс:
+375 (17) 222-35-56
E-mail: udp@udp.gov.by

Режим работы:
Пн-Пт с 9.00 до 18.00